Сёння ў Віцебску павінен адбыцца суд над аўтарам нашага сайта Арцёмам Сізінцавым. Нагадаем, што ён быў затрыманы 25-га сакавіка ў Віцебску, дзе асвятляў мясцовую акцыю пратэсту для Радыё Рацыя. Разам з іншымі ён быў затрыманы пасля акцыі і з тае пары пра яго нічога не было вядома. Іншыя затрыманыя змаглі паведаміць, што усіх затрыманых 25-га трымаюць да панядзелка, калі пачне працаваць суд. Відавочна, што і Арцёма асудзяць сёння. У судзе ўжо знаходзяцца іншыя журналісты, родзічы Арцёма, валанцёры з Оршы. Па стане на 9-40 Арцёма ў суд яшчэ не прывезлі.
10-13 Нікога з "палітычных" у суд яшчэ не прывезлі