Нагадаем, што патрабаванне дыялогу дэмакраты агучылі на "Маршы недармаедыў", які прайшоў 12-га сакавіка. 3-га красавіка першая сустрэча адбылася. З боку дэмакратаў на сустрэчы паыйшлі адзін з лідараў прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў, які і агучваў прапанову дыялога 12-га сакавіка на прыступках выканкаму і мясцовы лідар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка. З боку выканкаму прысутнічалі намеснік старшыні выканкаму Алег Сміноўскі, старшыня арганізацыйнага аддзелу выканкаму Віктар Калачоў, начальнік аддзела эканомікі Галіна Свіціна і ідэолаг Алена Русакова.
Першая сустрэча тычылася абмеркавання фармату перамоваў. Бакі пагадзіліся, што не мае сэнсу кранаць ідэалагічныя і глабальныя палітычныя пытанні, бо на гэтым узроўні яны не вырашацца. Замест гэтага дамовіліся, што размовы будуць ісці ў сферы кампетэнцыі бакоў, а пытанні не будуць "забалтываться". Па фармату дамовіліся так, што ўсе пытанні пра якія будзе ісці гаворка ў будучым будуць абгаворвацца загадзя, сустрэчы стануць рэгулярныя - прынамсі, раз на месяц і г.д.
Пытанне перамоваў паміж уладамі і дэмакратамі з 1994 года падымалася рэгулярна, але звычайна ўлады або цалкам ігнаравалі прапановы сесці за кольны стол або сабаціравалі перамовы на ранніх этапах. Тое што ў Оршы распачаўся дыялог гэта стварае прэцэндэнт на ўсю краіну - пакуль Орша гэта першы горад дзе змагла прайсці падобная сустрэча.