Нешэраговая падзея адбылася на Гарадскім стадыёне Оршы. Акрамя гульні "Орша" - "Хваля" была і пазапланавая сюрпрызная падзея — паўабаронца аршанцаў Уладзіслаў Знак зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Яна пагадзілася выйсці замуж за гульца "сіня-белых". Вялікі букет кветак і просьба выйсці замуж - такога на аршанскім стадыёне, не было яшчэ, напэўна, ніколі!
Відэазапіс прапановы і фота:
Рэдакцыя Orsha.eu жадае двум героям матэрыялу шчаслівага сумеснага жыцця!