Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. У 25-м туры аршанскі "Вітэн" прыедзе ў Ліду ў мясцовы спартовы комплекс "Алімпія", каб сустрэцца з "Лідсельмашам". Стасункі з гэтай камандай у "Вітэна" няпростыя. У першым коле чэмпіянату "Вітэн" атрымаў перамогу над лідзянамі на сваёй пляцоўцы 5:4. А вось у Кубку Беларусі каманды спаткаліся ў паўфінале, і тады ўдача была ўжо на баку "Лідсельмаша" 2:1.
У турнірнай табліцы "Лідсельмаш" займае 3-е месца, саступаючы лідарам са "Сталіцы" 4 пункты, "Вітэн" на 6-м радку і прайграе лідару 10 пунктаў. У апошні час "Вітэн" набраў добрую форму, у таварыскім матчы з нацыянальнай зборнай Беларусі аршанцы прайгралі толькі 2:3, а ў мінулым туры чэмпіянату расправіліся з АК "Паўднёвы" 9:0!
Матч "Лідсельмаш" - "Вітэн" адбудзецца ў панядзелак, 17-га красавіка ў спорткомплексе "Алімпія" ў Лідзе і пачнецца а 18:30.