Даўно павялося, што каманда Баранавічаў з'яўляецца адным з найбольш прынцыповых супернікаў для "сіня-белых". Аршанцы маюць станоўчы баланс гульняў супраць "чырвона-сініх", яны перамагалі іх 13 разоў, столькі ж разоў была зафіксавана нічыя, а баранавіцкія футбалісты ўзялі верх у 9 выпадках. Матч у суботу стане ўжо 35-й гульнёй паміж клубамі. А першыя сустрэчы адбыліся роўна 60 гадоў таму, у 1957 годзе! У тым сезоне чэмпіянату тады яшчэ БССР перавага засталася за аршанскімі футбалістамі, нічыя 1:1 і перамога "сіня-белых" 2:1.
У сёлетнім сезоне Першай лігі ў "Баранавічаў" ужо ёсць перамога і параза. У аршанцаў нічыя і параза. Матч "Орша" — "Баранавічы" адбудзецца на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 16:00. Унізе прыводзім арыгінальную афішу, якую стварылі на матч прыхільнікі "Оршы".