Цяжка ўваходзіць у новы сезон футбольная каманда Оршы. На сваім полі 22-га красавіка аршанцы прымалі "Баранавічы". Матч пры даволі зменлівым надвор'і не парадаваў гледачоў вялікай колькасцю момантаў. У аршанцаў можна адзначыць хіба пару эпізодаў, аднойчы мяч трапіў у штангу пасля ўдару "сіня-белых". Мноства перадач як нізам, так і верхам у аршанцаў не праходзілі, завязаць камбінацыйную гульню зноў не ўдалося.
У гульцоў "Баранавічаў" таксама было небагата момантаў, у якіх яны маглі забіць. У выніку нулявая нічыя. Аршанцы зноў не забілі пры сваіх трыбунах і за першыя тры туры набралі 2 пункты. Наша каманда знаходзіцца на 14-м месцы сярод 16 клубаў 1-й лігі.
Склад аршанцаў у матчы: Харытонаў, Пракопчык, Плясуноў, Вараб'ёў, Пячэнін, Жданок (к), Кухаронак (Хількевіч, 62), Гігевіч (Мараў, 65), Краўчук (Белы, 66), Гаўрушка (Знак, 58), Хадневіч (Іваноў, 76).