18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Першамай адменены

23.04.2017 18:07

5951 прагляд, 38 каментароў

Аршанскі райвыканкам упершыню адмяніў мітынг на свята 1 Траўня.

Аршанскае прадстаўніцтва незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) звярнулася ў Аршанскі райвыканкам з афіцыйнай заяўкай на ўдзел у святочным мітынгу ў гонар Міжнароднага дня салідарнасці працоўных (1 Траўня). Сябры прафсаюза ў складзе каля 100 чалавек планавалі далучыцца да святкаванняў і паўдзельнічаць у мітынгу ў складзе агульнай калоны. Аднак улады ў афіцыйным адказе, падпісаным намеснікам старшыні выканкама Алегам Смірноўскім, адзначылі, што сёлета мітынг на свята 1 Траўня праводзіцца не будзе.

Прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў лічыць, што такое рашэнне ў выканкаме прынялі нездарма. Улады папросту збаяліся, каб нехта са звычайных рабочых не ўзяў на мітынгу слова і не стаў крытыкаваць дзеянні ўлады, у тым ліку і масавыя затрыманні на "Маршы недармаедаў" 12-га сакавіка. Акрамя таго, у афіцыйным адказе выканкам звярнуў увагу на тое, што арганізацыя РЭП не зарэгістравана. Гэта не адпавядае рэчаіснасці, адзначаюць у прафсаюзе РЭП. Арганізацыя афіцыйна зарэгістравана ў Менску, а ў Оршы падавалася заяўка толькі пра пастаноўку на ўлік. Але ліст з адказам на тую просьбу з выканкама не дасылаюць амаль тры месяцы, хаця адказ павінен быў прыйсці 27-га лютага. Гэтым мясцовыя ўлады пратэрмінавалі час адказу па закону, прафсаюз РЭП звернецца з гэтай нагоды ў пракуратуру.

Пакуль жа можна канстатаваць адно: з-за актыўнасці аршанцаў, у тым ліку актыўнай дзейнасці прафсаюзу РЭП улады Оршы ўпершыню адмянілі мітынг на 1 Траўня, бо асцерагаюцца незапланаваных выступаў простых рабочых. Раней мітынгі на 1 Траўня традыцыйна адбываліся ў "рафінаванай" атмасферы пры ўдзеле работнікаў "ідэалогіі" і працякалі пры дзяжурных выступах афіцыйных асоб.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першамай адменены

Аршанскі райвыканкам упершыню адмяніў мітынг на свята 1 Траўня.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение