21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Чаму менавіта мы?

27.04.2017 09:04

3486 праглядаў, 8 каментароў

Новае апытанне на сайце

Нядаўна прэзідэнт, выступаючы з чарговым пасланнем народу і парламенту загадаў "падняць Оршу, барань і Балбасава з руінаў і попелу". Такія заявы прэзідэнта рэдка застаюцца толькі ў паветры - ужо на наступныя дні ў аршанскі выканкам пацягнуліся чыноўнікі вышэйшага ўзроўню. У дзяржаўных СМІ пачалі пісаць пра праблемы рэгіёна і г.д. Падобна на тое, што Орша чарговы раз атрымае вялікія датацыі з бюджэтаў вышэйшага ўзроўню, як гэта было перад Днём беларускага пісьменства ці Дажынкамі. Пакуль не час казаць на колькі эфектыўнай стане чарговая дапамога рэгіёну - аніводнай паўнавартаснай праграмы пакуль няма. Таксама пакуль яшчэ і не зразумела чаму падымаць з руінаў і попелу менавіта наш рэгіён.

А як на вашую думку, чаму менавіта Аршаншчына чарговы раз атрымае гэтую дапамогу? У новым апытанні на галоўнай старонцы сайту мы сабралі шэраг імаверных адказаў на гэтае пытанне, але аніводнае з іх не з'яўляецца адназначным.

1. Выпадкова вырашылі. Насамрэч, беларускія ўлады не рэдка дзейнічаюць не па нейкіх праграмах і планах, а па інтуіцыі і на спех. Таму мы прапануем першы варыянт адказу: выпадкова вырашылі. Хаця, канешне, такія рашэнні прымаюцца не проста так.

2. Бо тут малая радзіма прэзідэнта. Нашаму рэгіёну і асобным яго населеным пунктам не рэдка выдавалася дапамога менавіта па гэтай прычыне, але ў самім сваім выступе Лукашэнка падкрэсліў, што рашэнне пра пад'ём з руінаў прынята не па гэтай прычыне. Але ў палітыцы не рэдка гавораць не тое, што думаюць насамрэч.

3. Бо побач мяжа з Расіяй. Гэта яшчэ адзін варыянт, якія можа быць верагодным - прыклад дэпрэсіўнага Данбаса дзе аказалася вельмі проста набраць баевікоў у сумніўныя вайсковыя фармаванні цяпер разумеюць і нашыя "прарасійскія" ўлады. Да таго ж, не рэдка ўлады краіны любяць працаваць на "паказуху", у тым ліку, і перад суседзямі.

4. Бо ў Оршы былі моцныя сацыяльныя пратэсты. Такі варыянт можа быць верагодным, улічваючы, што "падымаць" Аршаншчыну вырашылі праз кароткі час пасля тых самых пратэстаў. У Оршы былі не самыя масавыя па колькасці пратэсты супраць дэкрэту аб дармаедстве, якія атрымалі палітычную афарбоўку. Але калі супаставіць колькасць жыхароў Оршы і колькасць людзей на плошчы паерад выканкамам, атрымліваецца, што ў Оршы выйшла на пратэсты больш за 1% насельніцтва, чаго не было ў іншых гарадах.І, сапраўды, з'яўляецца небяспечным для ўладаў, тым больш, узгадваючы падзеі 1991 года дзе аршанцы паказалі сябе як самы пратэстны горад.

5. Бо раён, сапраўды, у руінах і попеле. Пра такі варыянт найчасцей гавораць у афіцыйных крыніцах. У якасці доказу прыводзіцца, нават, афіцыйная статыстыка па безпрацоўных (1,6%), якая, праўда, да рэальнай сітуацыі з безпрацоўнымі дачынення не мае - іх значна больш. І можна было б прызнаць, што, сапраўды, наш рэгіён самы праблемны ў краіне, але чаму тады тыя самыя чыноўнікі якія давялі яго да руінаў і попелу і стануць падымаць гэты самы рэгіён. Тым больш, калі праглядаць афіцыйныя дадзеныя Белстату, высвятляецца, што Орша, ўсё ж такі, не самы праблематычны рэгіён, а толькі адзін з найбольш праблематычных.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чаму менавіта мы?

Новае апытанне на сайце

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение