Скончыўся чарговы чэмпіянат Беларусі па валейболе. Аршанскі "Узлёт" заняў у ім 3-е месца ў падгрупе Б. Праца Беларускай федэрацыі валейбола нярэдка выклікае пытанні, вось і на гэты раз іх не абмінуць. Апошні тур так званага другога эшэлону, у якім выступаў і "Узлёт", меўся прайсці ў Оршы, але быў адменены. Чаму тур палічылі непатрэбным, ніхто так публічна і не патлумачыў. У выніку аршанцы займаюць трэцяе месца і ў наступным годзе, верагодна, зноў будуць выступаць на тым жа ўзроўні, хаця ніхто не ведае, ці застанецца ранейшай форма розыгрышу нацыянальнага чэмпіянату.
Выніковыя месцы ўсіх каманд па выніках 26 чэмпіянату Беларусі па валейболе:
МУЖЧИНЫ
1. Шахцёр (Салігорск)
2. Будаўнік (Менск)
3. БАТЭ-БДУФК (Барысаў)
4. Легіён (Абухава)
5. МАПІД (Менск)
6. Марка-ВДТУ (Віцебск)
7. Заходні Буг (Берасце)
8. МВК (Магілёў)
9. РДУАР-1
10. Атлант (Паставы)
11. Узлёт (Орша)
12. РДУАР-2
13. АСДзЮШАР-Камунальнік (Гародня)