У 5-м туры аршанцы прымалі на сваім полі "Нёман" з горада Стоўбцы. Чарговы матч чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе прынёс "сіня-белым" поспех. Ужо на 9-й хвіліне Дзмітрый Жданок прыгожым ударам прабіў брамніка гасцей Карніцкага. На 66-й хвіліне упершыню ў чэмпіянаце забіў Аляксандр Гаўрушка, ён вызначыўся пасля розыгрышу стандартнага становішча. Ужо ў кампенсаваны арбітрам час, на 3-й дадатковай хвіліне Аляксей Хадневіч зрабіў лік разгромным. Аршанцы перамаглі 3:0.
Склад "Оршы": Харытонаў, Пракопчык, Вараб'ёў, Пячэнін, Мараў, Жданок, Краўчук (Хількевіч, 59), Плясуноў, Знак (Кухаронак, 61), Шчарбакоў (Іваноў, 65), Гаўрушка (Хадневіч, 78).
Варта адзначыць, што паўабаронца Дзмітрый Жданок на дадзены момант — найлепшы бамбардзір каманды, на яго рахунку ўжо 3 мячы, пры гэтым два з іх забіты шыкоўнымі дальнімі ўдарамі. Імі Жданок можа заслужыць сабе славу. Пасля перамогі над "Нёманам" аршанцы займаюць 4 радок турнірнай табліцы. Гульня з камандай са Стоўбцаў была першай у гісторыі супрацьстаяння паміж клубамі.
Вашай увазе таксама відэаагляд матчу.