Скончыўся рэгулярны чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" у апошнім, 30-м туры прымаў магілёўскі клуб "Фортэ". Гульню аршанцы прайгралі з лікам 3:5. Пры гэтым "чырвона-чорныя" вялі 3:0, але "спусцілі" сваю перавагу. Галы ў складзе энергетыкаў забівалі Вяршынін і Падалінскі - 2. "Вітэн" набраў 59 пунктаў і заняў 6-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце. Цяпер у беларускім першынстве пачынаецца самае цікавае - непасрэднае размеркаванне медалёў.
У плэй-оф на стадыі 1/4 фіналу "Вітэн" згуляе са сваім даўнім і непрымірымым супернікам "Лідсельмашам". Серыя будзе працягвацца да дзвюх перамог.