У аршанскім спартовым комплексе "Алімпіец" адбыліся рашаючыя матчы Кубка Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд. У паўфінальным матчы бяззменны чэмпіён Беларусі менскі клуб "БНТУ-БелАЗ" разграміў "Вікторыю-Бярэсце" з Берасця з лікам 41:27. У другім паўфінале "Гомель" змагаўся з бабруйскай "Бярэзінай" і выйграў 33:24.
У матчы за 3-е месца "Бярэзіна" прайграла "Вікторыі-Бярэсцю" 30:34. У фінале, які ўжо трэці год запар праводзіўся з аднымі і тымі ж удзельнікамі, сустракаліся "БНТУ-БелАЗ" і "Гомель". Барацьба на паркеце была настолькі бескампраміснай, што давялося гуляць два дадатковыя таймы па 5 хвілін. Гамяльчанкі перамаглі 36:32 і ў трэці раз заваявалі Кубак Беларусі. Прычым у трэці раз запар, "зялёныя" бралі яго і ў 2015, і ў 2016 гадах. Самай выніковай у складзе "Гомеля" была Артамонава, якая стала аўтаркай 13 мячоў у браму менскага клуба, флагмана беларускага жаночага гандбола.
На вялікі жаль, дарослай гандбольнай каманды ў Оршы ўжо даўно няма ні на жаночым, ні на мужчынскім узроўнях. Апошні раз гандбольная Орша была прадстаўлена аднаіменнай камандай у жаночым чэмпіянаце Беларусі ў 2008 годзе. Варта спадзявацца на тое, што Орша не толькі будзе прымаць важныя гандбольныя матчы, але і сама будзе мець каманду майстроў.