Супернікам аршанцаў будзе "Лідсельмаш". Самы прынцыповы для аршанцаў супернік па міні-футбольным чэмпіянаце. Сёлета аршанцы больш паспяхова згулялі з лідзянамі ў чэмпіянаце, але выляцелі ад іх у Кубку Беларусі. Цяпер на коне медалі чэмпіянату краіны, за якія пойдзе нежартоўная барацьба. Серыя да 2-х перамог. Першы матч 1/4 фіналу адбудзецца ў Лідзе ў спартовым комплексе "Алімпія" 13-га траўня. Пачатак сустрэчы а 17:00. Варта адзначыць, што і "Лідсельмаш", і "Вітэн" ужо заваёўвалі раней чэмпіёнскія тытулы і па праве лічацца аднымі з найлепшых каманд краіны.
Іншыя пары 1/4 фіналу таксама распачнуць супрацьстаянне 13-га траўня. "Сталіца" - "Барысаў-900", ВРЗ - БЧ, МАПІД - "Дарожнік".