Аршанцы кепска пачалі чэмпіянат, за першыя тры туры не атрымаўшы ніводнай перамогі. Але наступныя два матчы сталі прыемнымі для "сіня-белых": дзве разгромныя перамогі, выязная над "Смаргонню" 3:0 і вікторыя з тым жа лікам над стаўбцоўскім "Нёманам-Агра" на сваім полі. У выніку аршанцы падняліся на 4-ю пазіцыю.
У 6-м туры камандзе Юрыя Канаплёва будзе супрацьстаяць "Граніт" з Мікашэвічаў. Гэты сезон палешукі пачалі з паказчыку "-3" за невыкананне рашэнняў федэрацыі футбола аб статусе і пераходах футбалістаў. У каманды з Мікашэвічаў летась былі сур'ёзныя фінансавыя праблемы, як наступствы якіх у камандзе былі затрымкі заробкаў.
Апошні раз "Орша" і "Граніт" сустракаліся ў 2011 годзе ў рамках 1/32 фіналу Кубка Беларусі. Тады аршанцы былі разгромленыя "Гранітам" на сваім полі 0:7. Цяпер жа каманды маюць па 8 пунктаў (праўда, фактычна "Граніт" набраў 11, але не забываем пра пакаранне аб федэрацыі).
Матч "Орша" - "Граніт" адбудзецца на Гарадскім стадыёне Оршы 13-га траўня і пачнецца а 17:00.