15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Палітыка

Новы пабрацім — Валгадонск

12.05.2017 15:28

3568 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы з'явіўся новы горад-пабрацім. Гэта расейскі Валгадонск.

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў наведаў з візітам Беларусь. У Менску ў рамках яго візіту адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай Оршы і расейскага Валгадонска. Яны падпісалі дамову пра пабрацімскія сувязі гарадоў, паведамляе твітэр Беларусь-регионыRU.

Валгадонск — горад у Растоўскай вобласці Расеі з насельніцтвам 170 тысяч чалавек. Энергетычны цэнтр поўдня Расеі, менавіта ў Валгадонску знаходзіцца "Атоммаш", прадпрыемства атамнага энергетычнага машынабудаўніцтва. Яно было найбуйнейшым у СССР, а цяпер такое ў Расеі. Заснаваны Валгадонск быў толькі ў 1950 годзе, амаль на 9 стагоддзяў пазней за Оршу. У Валгадонску збіраліся будаваць атамную электрастанцыю, але пасля катастрофы ў Чарнобыле будаўніцтва згарнулі, бо жыхары масава выступілі супраць. Гэта было ў 1992 годзе. Аднак у 2001 годзе Валгадонская АЭС была запушчана. У горадзе 6 вышэйшых навучальных устаноў, якія з'яўляюцца філіямі розных інстытутаў. У Валгадонску нарадзіліся дзве вядомыя на ўвесь свет спартоўкі - бягуха Юлія Гушчына, алімпійская чэмпіёнка Пекіна, а таксама чэмпіёнка свету і Еўропы ў плаванні брасам Юлія Яфімава.

У Оршы ўжо 24 гарады-пабрацімы. Раней пагадненні заключаліся з рознымі гарадамі розных краін. Адміністрацыя Лісоўскага ж зрабіла стаўку на расейскі вектар. Цяпер роўна палова гарадоў-пабрацімаў, а менавіта 12, з Расеі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новы пабрацім — Валгадонск

У Оршы з'явіўся новы горад-пабрацім. Гэта расейскі Валгадонск.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение