18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Цёмны конік

14.05.2017 17:23

10138 праглядаў, 26 каментароў

Хто такі Леанід Пянькоўскі, прызначаны старшынём выканкаму

Мы ўжо прызвычаіліся да таго, што беларускія чыноўнікі вельмі немедыйныя людзі - яны даюць мала інтэрв'ю (уся ўвага СМІ накіроўваецца на Прэзідэнта, а ягоныя падначаленыя выглядаюць статыстамі ў гэтых перадачах), яны не прысутнічаюць у сацыяльных сетках і рэдка даюць інтэрв'ю незалежным рэдакцыям. Але новы старшыня Аршанскага выканкаму нават у гэтым плане абышоў сваіх калегаў. Ва ўсёй інтэрнэт-прасторы няма нават поўнай біяграфіі Леаніда Пянькоўскага. А раённая бешанковіцкая газета на сваім сайце пераважна паведамляла пра прыёмы свайго старшыні выканкаму і гарачыя лініі, а таксама некалькі артыкулаў пра тое, што яго ўзнагародзілі званнямі "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі РБ" і "Чалавек года Віцебшчыны". Пры гэтым, Пянькоўскаму было даручана выступіць з прамовай на 5-ым Усебеларускім народным сходзе, дзе той распавядаў пра поспехі Бешанковіцкага раёна. Ён кіраваў раёнам 9 гадоў і пры гэтым раённая газета на сваім сайце па стане на 14 мая так і не напісала нічога пра яго перавод у Оршу.

Затое незалежны сайт Бешанковічаў зрабіў ацэнку 9-гадовай рабоце Пянькоўскага на пасадзе старшыні іхняга выканкаму. Да плюсаў Пянькоўскага сайт beshankovichy.by адносіць рост вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркі, але да мінусаў тое, што пры развіцці існуючых прадпрыемстваў, у раёне не было пабудавана аніводнага новага сельскагаспадарчага прадпрыемства, а вясковыя школы зачыняліся і вёскі раёна актыўна выміралі. Пры тым жа росце вытворчасці (а іх лічбы сапраўды ўражваюць), заробкі ў раёне не раслі - сёння раён займае перадапошняе месца па краіне па ўзроўні заробкаў.

Да мінусаў адносяць і тое, што Пянькоўскі не цікавіўся спортам і ён мала фінансаваўся, што для Аршанскага раёна з вялікай спартовай інфраструктурай і поспехамі ў гэтай галіне можа стаць праблемай. Мала ўвагі пры ім надавалася і культуры. Так, помнікі культуры ў Бешанковіцкім раёне сёння ў кепскім стане, а некаторыя за час Пянькоўскага былі знішчаны. Сумніўна, што аршанцам можна будзе разлічваць на нешта іншае. І, нарэшце, пры Пянькоўскім ў раёне з'явіўся свой сацыяльны доўгабуд - басейн, які пачаў будавацца ў 2013 годзе і ўжо праз год будаўніцтва спынілася.

Нарадзіўся Леанід Пянькоўскі ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна (зноў Магілёўская вобласць), але меў дачыненне да Аршаншчыны - некаторы час ён кіраваў гаспадаркай у Забалацці. А да цяперашняга прызначэння, 9 год працаваў старшынём Бешанковіцкага выканкаму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цёмны конік

Хто такі Леанід Пянькоўскі, прызначаны старшынём выканкаму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение