Мікашэвіцкі "Граніт" некалькі сезонаў правёў у элітным дывізіёне беларускага футболу, у Вышэйшай лізе. Аршанцы прымалі суперніка на сваім полі і дамагліся поспеху. На 70-й хвіліне гол правёў Аляксандр Гаўрушка, які кепска пачаў сезон, а зараз забіў ужо другі мяч у чэмпіянаце. А на 76-й хвіліне свой выхад на замену апраўдаў Сяргей Гігевіч - 2:0. Лік так і застаўся такім, пры гэтым "сіня-белыя" маглі яшчэ і павялічыць яго.
Склад "Оршы": Харытонаў, Пячэнін, Плясуноў, Пракопчык, Вараб'ёў, Мараў (Шчарбакоў, 82), Краўчук (Гігевіч, 71), Знак (Хількевіч, 69), Гаўрушка (Кухаронак, 78), Жданок, Хадневіч (Іваноў, 59).
Пасля вікторыі над "Гранітам" "ільняныя" падняліся на 3-е месца турнірнай табліцы. Адным пунктам вышэй гомельскі "Лакаматыў", на 4 пункты аршанцаў апярэджваюць "Смалявічы-СТІ".