Матч 7-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе аршанцы праводзілі ў гасцях у Менску супраць "Промня", спонсарам якога выступае гадзіннікавы завод "Луч". На 8-й хвіліне Міхаіл Краўчук выкарыстаў прастрэл партнёра і адкрыў лік у матчы. Так хутка аршанцы павялі. Аднак на 24-й хвіліне Віталь Шапятоўскі, гулец з досведам выступленняў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, зраўняў лік у матчы. А ў другім тайме ён жа забіў другі мяч. Аляксей Хадневіч на 85-й хвіліне пераскочыў у верхавой барацьбе ўсіх супернікаў, накіраваўшы мяч у браму - 2:2! Аднак нядоўга святкавалі аршанцы, на 87-й хвіліне вырашальны гол забіў Цімафей Лукашэвіч. 3:2, перамога "Промня".
Аршанцы маюць 11 пунктаў у турнірнай табліцы і займаюць 4-ты радок. "Прамень" пакуль нікому не саступіў за 7 тураў, і хоць пачынаў сезон з -10 пунктамі ў табліцы, цяпер мае ўжо +7 і выйшаў на 11-е месца. Адставанне ад аршанцаў складае толькі 4 пункты. Што датычыцца "сіня-белых", пакуль каманда Юрыя Канаплёва паказвае не самы ўстойлівы футбол, аднак і не расчароўвае сваіх прыхільнікаў, як на пачатку сезону. Пасля трох запар эфектных перамог прыйшла параза, але ў дастойнай барацьбе, у гасцях з моцным супернікам.
Склад "Оршы": Харытонаў, Пракопчык, Плясуноў, Вараб’ёў, Мараў (Жалезнікаў, 70), Гігевіч, Краўчук, Жданок (Кухаронак, 61), Хількевіч (Іваноў, 79), Шчарбакоў (Знак, 59), Гаўрушка (Хадневіч, 83).
Запасны: Гудзенка.
Відэа з афіцыйнага youtube-канала ФК "Прамень".