21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Матч аршанцаў судзіць жанчына

27.05.2017 13:49

2882 прагляду, 1 каментар

Вольга Цярэшка з Маладзечна будзе працаваць на матчы "Орша" - "Слонім"...галоўнай суддзёй.

І гэта ніякі не жарт, еўрапейскія тэндэнцыі пачынаюць пакрысе пранікаць і ў Беларусь. Вольга Цярэшка з Маладзечна будзе галоўнай суддзёй на футбольным матчы 1-й лігі чэмпіянату Беларусі паміж "Оршай" і "Слонімам". І хто сказаў, што жанчыны не разбіраюцца ў футболе? Няпраўда! Гісторыя Вольгі абвяргае стары стэрэатып пра "чыста мужчынскую гульню", у якой жанчыне нібыта не дадзена разабрацца.

Вольга Цярэшка доўга трэніравалася і хацела стаць знакамітай футбалісткай. Пасля роднага Маладзечна яна адправілася ў вучэльню ў Віцебску, дзе працягвала вучыцца футболу і актыўна ў яго гуляла. Затым яе выклікалі ў моладзевую зборную краіны, адкуль яна заслужыла выклік у нацыянальную каманду. На жаль, цяжкая траўма калена перашкодзіла Вользе, і яна не здолела працягнуць гульнявую кар'еру.

Замест гэтага адправілася на зборы суддзяў і з часам стала...рэферы ФІФА! Колькі яшчэ арбітраў беларускай Першай лігі, мужчынаў, маюць такую высокую катэгорыю?! Яна ўжо абслугоўвала ў якасці галоўнага арбітра матчы нацыянальных жаночых зборных і матчы першых раўндаў жаночай Лігі чэмпіёнаў. А для таго, каб абслугоўваць такія сустрэчы, неабходна не проста цудоўна разбірацца ў правілах гульні №1, але яшчэ і добра валодаць англійскай мовай. З гэтым у суддзі ўсё ў парадку.

Вольга ў адным з інтэрв'ю ўзгадвала, што прабягае за матч мужчынскіх камандаў па 10 км, гэта вымагае ад яе штодзённых заняткаў фізічнай падрыхтоўкай. Спадарыня Цярэшка адзначае, што спрабуе прадухіляць мат у размовах паміж футбалістамі і адзначае, што на яе матчах гульцы-мужчыны лаюцца матам значна радзей, чым тады, калі суддзя - мужчына.

27-гадовая Вольга Цярэшка - першая жанчына-суддзя ў беларускім футболе, якой даручылі працаваць на матчах Першай лігі. Верагодна, у будучым яна зможа працаваць і на сустрэчах Вышэйшай лігі. А пакуль жадаем спадарыні суддзі беспамылкова адпрацаваць на матчы "Орша" - "Слонім". А публіцы на Гарадскім стадыёне жадаем убачыць поспех роднай каманды!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Матч аршанцаў судзіць жанчына

Вольга Цярэшка з Маладзечна будзе працаваць на матчы "Орша" - "Слонім"...галоўнай суддзёй.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение