21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Дыялог пра безпрацоўе

30.05.2017 17:01

5879 праглядаў, 2 каментара

Чарговы этап "дыялога" паміж выканкамам і грамадскімі актывістамі тычыўся вельмі складанай тэмы - безпрацоўя

Тэма безпрацоўя для Оршы, канешне, вельмі балючая і скаладаная. Таму, не зважаючы на тое, што сустрэча ў выканкаме ішла каля 1,5 гадзін, сказаць, што бакі дамовіліся да нечага канкрэтнага, немагчыма. Афіцыйная лічба безпрацоўных па раёне адна з самых вялікіх па краіне - 1,6% ад працаздольнага насельніцтва. Але гэта насамрэч колькасць тых людзей, якія стаяць на ўліку "біржы працы", а ставяць туды на ўлік таксама не кожнага. Такі метад падліку безпрацоўных з'явіўся ў Беларусі падчас кіравання Лукашэнкам (у тым жа годзе, калі безпрацоўным амаль перасталі плаціць) і менавіта з-за метаду афіцыйная лічба безпрацоўя рэзка знізілася - афіцыйная лічба безпрацоўных у краіне адна з самых нізкіх у свеце. Колькі ж рэальна людзей у раёне (як і па краіне) не маюць працы, зараз ужо ніхто падлічыць не можа. На сустрэчы адзін раз прагучала лічба, якая тычылася разасланых "лістоў шчасця" - 12.000, але наколькі можна давяраць ёй, таксама пытанне. Пры гэтым нават для 1,6% (а гэта крыху больш за тысячу чалавек) вакансіяў у Оршы не хапае, не гаворачы ўжо пра 12.000. З такімі ўводнымі дадзенымі дэмакраты і ўлада другі раз селі за стол.

Дыялог быў разбіты на тры часткі. Першая тычылася так званых "грамадскіх работаў" - сезонныя часовыя работы, якія не замяняюць паўнавартаснайй работы, але даюць магчымасць падзарабіць у чаканні працаўладкавання. Па гэтым пытанні дэмакраты прапанавалі адказным асобам зрабіць інфармацыю пра "грамадскія працы" больш даступнай - не рэдкія выпадкі, калі людзі выязжалі на месца працы, не ведаючы што ім трэба рабіць і колькі яны атрымаюць за працу.

Другім этапам крануліся праблемы перанавучання безпрацоўных. Абодва бакі пагадзіліся, што з перанавучаннем былі праблемы. Так, напрыклад, у прошлым сезоне ад біржы працы набіралі на навучанне групы качагараў. Але выпусцілі падрыхтаваных спецыялістаў у студзені, калі ацяпляльны сезон ішоў да сканчэння, а вакансіі былі занятыя. У выніку, людзі працы пасля перанавучання знайсці не змаглі з-за памылкі тых, хто няправільна разлічыў час набору групы. Пры гэтым дзяржаўныя грошы былі патрачаныя, а людзям давялося нанова станавіцца на біржу працы. Дыялог па тэме перанавучання безпрацоўных будзе яшчэ працягнуты на ўзроўні кампетэнцыяў канкрэтных арганізацый.

Апошнім абмяркоўвалася пытанне бізнэсу, які можа ствараць новыя працоўныя месцы. Пры тым, што гэты сектар эканомікі займае ўсяго толькі 10% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў, ён прыносіць 30% паступленняў у бюджэт. Пры гэтым, бізнэс стварае працоўныя месцы без дапамогі дзяржавы і без выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Дэмакраты прапанавалі дапамагчы бізнэсу ствараць працоўныя месцы: даваць падатковыя палёгкі для пачынаючых ІП, прадастаўляць памяшканні для работы бізнэсу танна або ўвогуле бясплатна. У час дыялогу высветлілася, што незанятых памяшканняў у горадзе вельмі шмат і яны аніяк не выкарыстоўваюцца.

У самым канцы сустрэчы дэмакраты кранулі пытанне раённага бюджэту. Раён амаль паўгода жыве па прынятым бюджэце, які да гэтае пары нідзе не апублікаваны.

Нагадаем, што дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый распачаўся пасля вясновых акцыяў пратэсту. Гэта была ўжо другая сустрэча ў рамках дыялогу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дыялог пра безпрацоўе

Чарговы этап "дыялога" паміж выканкамам і грамадскімі актывістамі тычыўся вельмі складанай тэмы - безпрацоўя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение