Абаронца футбольнага клуба "Орша" Кірыл Пячэнін выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, якую трэніруе Людас Румбуціс. 31 траўня ў Маскве на стадыёне "Октябрь" каманда Беларусі, складзеная з футбалістаў, не старэйшых за 21 год, правядзе таварыскую сустрэчу з моладзевай зборнай Расеі. Сустрэча пачнецца а 19:00.
Кірыл Пячэнін у мінулым сезоне выступаў за моладзевы склад "Віцебска", а на гэты сезон быў здадзены ў арэнду "Оршы". У чэмпіянаце першай лігі за "сіня-белых" на рахунку Пячэніна цяпер 7 матчаў і 2 жоўтыя карткі.
На фота: Кірыл Пячэнін (у цэнтры) на трэніроўцы "маладзёжкі". Фота БФФ.
Таксама ў моладзевай зборнай Беларусі выступае экс-абаронца "Оршы" Захар Волкаў, які цяпер выступае ў наваполацкім "Нафтане".