Міністэрства фінансаў падлічыла, наколькі самастойна ў гэтым годзе мясцовыя бюджэты могуць забяспечыць раёны. У інфаграфіцы, прадстаўленай на старонцы міністэрства, усе раёны разбітыя на 5 катэгорыяў: забяспечваюць на 0-19%, 20-39%, 40-59%, 60-79% і 80-100%. Бюджэт Аршанскага раёна патрапіў у катэгорыю 60-79%. Гэта ў параўнанні з суседнімі раёна не так і кепска - у такую ж катэгорыю быў аднесены толькі Шклоўскі раён. У астатніх суседзяў справы яшчэ горш. Сенненскі, Талачынскі, Горацкі ды Круглянскі раёны па самазабеспячэнні патрапілі ў катэгорыю 40-59%. А Лёзненскі і Дубровенскі і ўвогуле ў катэгорыю 20-39%. Астатнія сродкі раёнам дастаюцца з абласных ды рэспубліканскіх датацыяў. Увогуле ў Віцебскай вобласці могуць самі сябе забяспечыць толькі вялікі па насельніцтве Віцебскі раён ды "нафтаперапрацоўчы" Полацкі. А ў Магілёўскай вобласці забяспечыць сябе самастойна можа толькі Магілёўскі раён. Падобная да Віцебскай вобласці сітуацыя і ў Брэсцкай - там таксама толькі два раёны даюць высокі паказчык самазабеспячэння: Брэсцкі і Баранавіцкі. У Гродненскай вобласці такіх тры раёны, А ў Гомельскай і Мінскай па 5 раёнаў.
Іншая інфаграфіка паказвае сукупную пазыку раёнаў. Пазыка падаецца ў працэнтах да даходаў раённага бюджэта. Найгоршая сітуацыя ў тым самым паспяховым Шклоўскім раёне і Круглянскім - тут пазыкаў 40-59% ад бюджэту. У Горацкім і Талачынскім раёнах ад 20 да 39%. У астніх раёнах, у тым ліку і Аршанскім паказчык запазычанасці адносіцца да самай нізкай катэгорыі - ад 0 да 19%.