"Смалявічы-СТІ" бліскуча пачалі чэмпіянат, хаця напярэдадні яго каманду не прылічвалі да асноўных фаварытаў першынства. Але пакуль у лізе няма больш паспяховых за "Прамень" і "Смалявічы" камандаў. Але, калі "промні" з-за дыскваліфікацыі, накладзенай на клуб федэрацыяй, толькі выбіраюцца з падвалаў табліцы, то перспектыўная каманда з Менскай вобласці, якая ў міжсезонне пазбылася патранату БАТЭ і больш не з'яўляецца яго даччыным клубам, займае першы радок. У пасіве смалявічцаў 1 параза і 1 нічыя, астатнія 6 матчаў каманда выйграла. У "Смалявічаў" 19 пунктаў, у "Оршы", якая пасля дзвюх паразаў запар адкацілася на 7-е месца, 11 балаў.
Сустрэча ў суботу стане 9-й паміж клубамі, у папярэдніх васьмі аршанцы толькі аднойчы перамаглі. Тройчы матчы завяршаліся фіяска і яшчэ чатыры паядынкі "закругліліся" ўнічыю. Розніца забітых і прапушчаных галоў за актэт паядынкаў 10:25 не на карысць "сіня-белых".
Сустрэча "Смалявічы-СТІ" - "Орша" адбудзецца 3-га чэрвеня на стадыёне "Азёрны". Пачатак а 17:00.