Моладзевая зборная Беларусі (U-20) па хакеі зацвердзіла графік збораў. Каманда пачне падбор аптымальнага саставу і будзе рыхтавацца да новага чэмпіянату свету сярод моладзевых каманд. На ліпень 2017 года прызначаны збор у Оршы. Ён стартуе 17-га чысла і працягне трэніроўкі каманды, якія пачнуцца ў Менску 4-га ліпеня. Адрозненне аршанскага збору будзе ў тым, што ў сталіцы хакеісты будуць працаваць над фізічнай падрыхтоўкай, а ў Оршы непасрэдна выйдуць на лёд.
З 2007 па 2015 гады моладзевая зборная Беларусі выступала ў дывізіёне Б сусветных чэмпіянатаў і толькі цяпер вярнулася ў эліту. Правяла ЧС-2016 у эліце і засталася там. Трэніруе каманду Юрый Файкоў. Наступны чэмпіянат свету па хакеі сярод моладзі прыме амерыканскі Бафала.