21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Ліквідацыя пракуратуры

08.06.2017 19:02

3991 прагляд, 4 каментара

Указам А.Лукашэнкі 1 ліпеня ліквідуецца Аршанская транспартная пракуратура.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 200 пра ліквідацыю Аршанскай транспартнай пракуратуры. Таксама згодна з дадзеным указам будзе расфармавана Баранавіцкая транспартная пракуратура. Пра новы ўказ Лукашэнкі паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Пры гэтым, у матывацыйнай частцы рашэнння паведамляецца, што яно прымаецца ў мэтах "аптымізацыі" дзейнасці пракуратураў. У цяперашняй дзяржаве слова "аптымізацыя" ў 100 % выпадкаў азначае скарачэнне, выдаленне, ліквідацыю, што зусім ніяк не адпавядае сапраўднаму значэнню гэтага слова. На падобны "новояз" яшчэ ў 2014 годзе звярнуў увагу ў сваім блогу Алесь Шутаў.

Сам жа тэкст рашэння выглядае так:

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь і аптымізацыі іх дзейнасці. У адпаведнасці з указам, пракурорскія работнікі і іншыя работнікі ліквідуемых транспартных пракуратур падлягаюць з іх згоды пераводу ва ўстаноўленым парадку ў іншыя органы пракуратуры на пасады адпаведна пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры. У выпадку адмовы ад пераводу працоўныя адносіны з такімі работнікамі спыняюцца па прычыне адмовы ад далейшага праходжання службы ў сувязі са зменай істотных умоў працы.

Баранавіцкай і Аршанскай транспартным пракуратурам даручана да 1 ліпеня 2017 г. ажыццявіць перадачу на захоўванне адпаведна ў архівы пракуратур Брэсцкай і Віцебскай абласцей дакументаў, якія ўтварыліся ў выніку іх дзейнасці. Сродкі, вызваленыя ў выніку ліквідацыі Баранавіцкай і Аршанскай транспартных пракуратур, будуць накіраваныя на ўтрыманне органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ліквідацыя пракуратуры

Указам А.Лукашэнкі 1 ліпеня ліквідуецца Аршанская транспартная пракуратура.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение