Верагодна, гэтая інфармацыя - наступствы прыходу да стырна Федэрацыі хакея Сямёна Шапіры. У Оршы існуе дзіцячая хакейная каманда "Аршанскія ястрабы", а таксама выступае ў беларускім чэмпіянаце армянскі "Арарат". Менавіта Лядовую арэну ў Оршы армяне выкарыстоўвалі ў якасці хатняй. Каманда армянскай дыяспары стала самай наведваемай у Вышэйшай лізе, што следуе за беларускай Экстралігай, у сярэднім на матчы прысутнічала 249 чалавек. Вядома ж, гэтыя лічбы ўсё адно несур'ёзныя, вельмі малыя, асабліва на фоне ўмяшчальнасці трыбун у 3500 гледачоў. Атрымліваецца, запаўняльнасць Лядовай арэны на матчах "Арарата" склала ўсяго 7 %.
Цяпер, як паведамляе "Прессбол", з сезона 2018/19 у Экстралізе-2 Беларусі згуляюць новаствораныя каманды з Оршы, Баранавічаў, Пінска і Бабруйска. У лігу таксама ўпадуць чатыры найгоршыя каманды з Экстралігі, а потым паміж дывізіёнамі будзе праводзіцца ратацыя. Чакаецца, што ў бліжэйшы час нехта з афіцыйных асоб Оршы распавядзе, як будзе фармавацца каманда, як будзе збірацца яе бюджэт і на якіх прынцыпах каманда будзе выступаць.