У суперніках аршанцаў будзе пінскі клуб СДзЮШАР № 3. З гэтай камандай “Орша” ніколі не сустракалася. Розніца ў класе паміж камандамі відавочная, У Першай лізе (Д2), дзе выступаюць аршанцы, сіня-белыя набралі 11 пунктаў у 10 матчах і займаюць 10-е месца. Пінскія супернікі набралі ў 8 турах Другой лігі (Д3) толькі 6 пунктаў і знаходзяцца на 9-й пазіцыі.
Аднак Кубак на тое і Кубак, што ў ім нярэдка адбываюцца сюрпрызы. Прыклад з Кубка Англіі, калі аматарскі і малавядомы клуб “Саттан Юнайтэд” на сваім шляху гэтай зімой выбіў з барацьбы за трафей некалькі прафесійных клубаў , гаворыць сам за сябе. Тым больш на баку пінчукоў будзе іх уласнае поле. Але будзем спадзявацца, што радасці сваім гледачам пінчукі не даставяць. Тым больш аршанцам пара выпраўляцца за няўдачы апошняга месяцу, сіня-белыя прайгралі чатыры матчы запар і апусціліся ў чэмпіянаце з 3 на 10 месца.
Гульня СЮДзЮШАР № 3 — “Орша” пройдзе ў Пінску 14 чэрвеня і стартуе а 17:00. Пераможца сустрэчы выйдзе ў наступны этап.