У 1/32 фіналу “сіня-белым” супрацьстаялі гульцы пінскага клуба СДзЮШАР № 3. Матч стаўся бенефісам форварда аршанцаў Аляксея Хадневіча. Ужо на 28-й хвіліне лепшы бамбардзір “Оршы” мінулага сезону зрабіў покер, гэта значыць забіў чатыры мячы ў матчы! Акрамя таго, на 10-й хвіліне забіў гол і Міхаіл Краўчук, адзін з лідараў каманды ў гэтым сезоне. Такім чынам, ужо на 28-й хвіліне на табло пінскага стадыёна гарэлі лічбы 0:5 на карысць гасцей з усходу краіны. А ў другім тайме забівалі іншыя нападнікі — Дзмітрый Іваноў, Мікалай Кітаёў і Глеб Жалезнікаў. Яны давялі лік да зусім непрыстойнага, аршанцы перамагаюць 8:0 і выходзяць у 1/16 фіналу.
Склад "Оршы": Харытонаў (Гудзенка, 46), Мінянкоў, Пячэнін, Плясуноў, Вараб'ёў, Шчарбакоў, Краўчук, Кухаронак, Знак (Жалезнікаў, 60), Іваноў (Кітаёў, 60), Хадневіч.
Перамога з лікам 8:0 стала адной з буйнейшых у гісторыі “сіня-белых”. З больш унушальным лікам аршанцы выйгралі толькі ў “Віцьбіч-Дынама-Энерга” ў 1999 годзе, калі абрынулі на суперніка шквал атак і аформілі лік 10:1 на табло. Розніца +9. Лік 8:0 — другі буйны вынік у гісторыі “Оршы”. З такім жа вынікам да пінчукоў “льняныя” перамагалі “Арэсу” з Любані ў сезоне-1992/93 і “Лівадыю” з Дзяржынска ў 2004. У Кубку жа — гэта самая буйная перамога клуба.
У 1/16 фіналу “Орша” сустрэнецца з мазырскай “Славіяй”, якая на дадзены момант займае 14-е месца сярод 16 каманд у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.