Спартовы дырэктар Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Храмылёў распавёў, якім чынам будуць створаныя чатыры новыя клубы, адзін з якіх паўстане і ў Оршы. Акрамя Оршы свае каманды будуць мець Бабруйск, Пінск і Баранавічы. Аб фінансаванні Храмылёў распавёў у інтэрв’ю “Прессболу” — буйнейшай спартовай газеце Беларусі.
“З'яўленне каманд майстроў у буйных гарадах, дзе для гэтага створаны ўсё ўмовы, напрошвалася даўно. Фінансавае пытанне, зразумела, няпростае, але вырашальнае. У рэшце рэшт, клубы будуць стварацца не абы-як, — на гэта ёсць год. Кадравую праблему таксама вырашаем: фактычна трэба знайсці сем дзясяткаў гульцоў — для Оршы, Баранавіч і Пінска. Бабруйск, як і абяцаў, вяртаецца ў нацыянальны чэмпіянат ужо з бліжэйшага сезона. Пакуль — у вышэйшую лігу, але праз год у іх ужо будзе каманда для старту на прыступку вышэй. Для астатніх кадравыя рэзервы - як мінімум тая ж "вышка", дзе да наступнай вясны з'явяцца кадры, на змену якім прыйдзе новая моладзь з хакейных школаў.
Тут прысутнічае вельмі важны нюанс — для чаго ў першую чаргу плануецца стварыць каманды ў гарадах-статысячніках. Не для голага валу і нацягвання колькасці удзельнікаў экстралігі-2 да васьмёркі. І нават не для загрузкі арэнаў па профілю, хоць іх непрофільнае выкарыстанне таксама алагічна. Галоўная мэта — надаць сістэме на месцах завершанасць. Школы ж працуюць пры ўсіх арэнах. Але для чаго — не цалкам зразумела, калі дзеці, якія займаюцца там, бачылі дарослы хакей толькі па тэлевізары. А ў больш населеных гарадах і кадравы выбар для школ лагічна большы, але пакуль задзейнічаны слаба.