Апошнім часам выступы “Оршы” зусім не радуюць заўзятараў, каманда Юрыя Канаплёва прайграла чатыры матчы запар, прычым тры з гэтых паядынкаў былі прайграныя з-за галоў, што “сіня-белыя” прапусцілі на апошніх хвілінах матчу. У 1/32 фіналу ў сераду аршанцы палепшылі свій маральны фон і пераканаўча прайшлі ў наступны раўнд турніру, скарыўшы пінскую СДзЮШАР № 3 8:0, што стала адной з чатырох найбуйнешых перамог клуба ў гісторыі і самай буйной за часы выступленняў у Кубках Беларусі.
У 11-м туры ў Асіповічах “Орша” сустрэнецца з мясцовай аднаіменнай камандай. Зараз асіпаўчане адстаюць ад нашых гульцоў толькі на адзін бал. Апошнія няўдачы апусцілі “Оршу” ўжо на 10-е месца ў табліцы. Адставанне ад 2-га месца, якое дае права выхаду ў Вышэйшую лігу, павялічылася да 8 пунктаў.
За апошнія 8 матчаў паміж клубамі часцей перамагалі “Асіповічы” – 4 разы, тройчы мацнейшымі былі аршанцы, яшчэ аднойчы гульня завяршылася ўнічыю. Розніца галоў у матчах паміж “зялёна-белымі” і “сіня-белымі” на карысць “Асіповічаў” 15:11.
Матч “Асіповічы” — “Орша” адбудзецца 17-га чэрвеня на стадыёне “Юнацтва” ў Асіповічах. Пачатак а 18:00.