Наперадзе 3-ці этап чэмпіянату і першынства Беларусі па аўтамабільным кросе, які прыме Орша. Змаганні гоншчыкаў адбудуцца на традыцыйнай і ўжо вядомай трасе ля Куцеінскага манастыра. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў запланавана на 14:00 24-га чэрвеня, а першыя заезду пачнуцца нават раней — з 12:30. Фінальныя заезды распачнуцца адразу пасля цырымоніі адкрыцця, арыентаваны час пачатку — 14:10.
25-га чэрвеня аўтакрос працягнецца, заезды пачнуцца з 10:30. Спаборніцтвы будуць адбывацца ў асабістым і камандным заліках у катэгорыях "Д-1", "Д-1 Юніёр", "Нацыянальны-2000", "Д-2" і "Баггі Д3-Спрынт".