03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-4

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Палітыка

Дыялог. Трэці раўнд

19.06.2017 19:00

3078 праглядаў, 14 каментароў

Чарговы этап дыялогу паміж выканкамам і дэмакратамі тычыўся права грамадзян на свабоду сходаў

Так званы дыялог, які распачаўся ў Оршы пасля вясновых пратэстаў працягваецца. На чарговай сустрэчы было закранута тры пытанні: рэалізацыя грамадзянамі права на мірныя шэсці, мітынгі, пікеты, месцы правядзення такіх мерапрыемстваў і месцы для правядзення культурніцкіх мерапрыемстваў ды сустрэчаў з цікавымі людзьмі. Што тычыцца першага пытання, то тут разгарэлася сапраўдная дыскусія. Справа ў тым, што з 2001 года ў Оршы дэмакратам не было дазволена аніводнага масавага мерапрыемства, як паказалі вясновыя пратэсты - забарона мітынгаў і пікетаў зусім не азначае, што людзі не выйдуць пратэставаць. Намеснік старшыні выканкаму Алег Смірноўскі па гэтым пытанні сказаў, што за апошнія гадоў 12 дэмакраты ні разу не змаглі падаць поўны пакет патрэбных

для мерапрыемства дакумантаў: заяўка ў выканкам, дамова з РАУС, дамова з хуткай дапамогай і прыбіральшчыкамі. Нонсэнс сітуацыі, што дэмакраты не могуць сабраць гэтыя дакуманты, бо ні адна з арганізацый не пагаджаецца падпісаць такія дамовы. Пры гэтым, выканкам называе дэмакратаў вінаватымі ў не правільна пададзеных дакумантах, а дэмакраты абвінавачваюць выканкам, бо гэта яго падраздзяленні не падпісваюць дамовы. У выніку размова зайшла ў тупік: прадстаўнікі ўладаў сказалі, што гатовы дазволіць масавае мерапрыемства, калі будзе сабраны пакет дакумантаў. Пры гэтым, не гарантаваўшы, што выканкам (яго структурныя падраздзяленні) дасць магчымасць сабраць такі пакет дакумантаў (падпісаць дамовы).

Калі па першым пытанні размова зайшла ў тупік, то падымаць другое пытанне пра месцы правядзення масавых мерапрыемстваў стала не актуальна. Было адзначана, што тэарэтычна, падаваць заяўку на мітынгі ці пікеты можна ў любое месца акрамя забароненых, але гэта, зноў жа, толькі тэорыя.

Па трэцім пытанні найбольш гаварылі начальніца аддзела культуры Ганна Святлова і старшыня аршанскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы" Юрый Нагорны. Справа ў тым, што ў апошнія некалькі год якіх бы пісьменнікаў, навукоўцаў ды іншых вядомых людзей грамадскія арганізацыі не прывозілі ў Оршу для сустрэчы з жыхарамі горада, улада, як асноўны ўладальнік памяшканняў, не дае дазволу на выступы (у такой жа сітуацыі не толькі грамадскія арганізацыі). У выніку пісьменнікаў ,якіх у іншых гарадах прымаюць на высокім узроўні, на якіх збіраюцца сотні людзей ў Оршы выступаюць у маленькіх кватэрах, цесных офісах або ўвогуле выязжаюць за горад. Нейкіх гарантыяў на дазволы ў дадзеным выпадку дэмакраты ад уладаў таксама не атрымалі, але дамовіліся пра парадак падачы заявак на падобныя мерапрыемствы. Ці зменіць гэтая дамоўленасць нешта, зноў жа, пакажа толькі час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дыялог. Трэці раўнд

Чарговы этап дыялогу паміж выканкамам і дэмакратамі тычыўся права грамадзян на свабоду сходаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение