"Чырвона-чорныя" плануюць у міжсезонні развітацца з некалькімі футбалістамі, якія выступалі за каманду ў мінулым сезоне. Але пакуль вядома толькі пра набыткі. Першым навабранцам міні-футбольнай каманды з Оршы гэтым летам стаў 23-гадовы Арцём Козел. У мінулым чэмпіянаце ён выступаў за "Барысаў-900", правёў за яго 30 матчаў і забіў 9 галоў. Таксама аршанцам удалося перацягнуць з МАПІДа Сяргея Сілівончыка, які за 32 гульні мінулага чэмпіянату правёў 11 галоў. Акрамя таго, Сілівончык выступае яшчэ і за нацыянальную зборную Беларусі.
Ёсць і пакупка з-за мяжы. У склад "Вітэна" куплены украінец Раман Кардоба. Вельмі выніковы футбаліст у мінулым сезоне прадстаўляў "Энергію" з Львова, дзе забіў 21 мяч у 29 сустрэчах.
Ёсць і яшчэ адна навіна пра легіянераў. Як паведаміў сайт "чырвона-чорных", украінцы Аляксандр Вяршынін і Андрэй Чарняенка з наступнага сезону не будуць трапляць пад квоту на легіянераў, бо напярэдадні атрымалі від на жыхарства ў Беларусі.