У Камянцы Берасцейскай вобласці праходзіць чэмпіянат Беларусі па веласпорце. на яго з-за сур'ёзнай траўмы, атрыманай на гонцы ў Вялікай Брытаніі, не прыехала адна з лепшых велагоншчыц краіны Алена Амялюсік. Траўма зашкодзіць ёй адправіцца і на знакамітую велашматдзёнку "Джыра д'Італія". Аршанка Таццяна Шаракова, такім чынам, выступала ў Камянцы без асноўнага канкурэнта, які мог бы аспрэчыць залаты медаль у гонцы з асобным стартам. Перамога Таццяны на 25-кіламетровай дыстанцыі стала пераканаўчай. Яна пераадолела іх за 34 хвіліны 14,95 секунды. Срэбраны прызёр Іна Савенка саступіла Таццяне больш за 2 хвіліны, бронзавая прызёрка Паліна Піваварава і таго болей.
Віншуем Таццяну Шаракову з заваяваннем тытула чэмпіёнкі Беларусі!