У мінулым туры абодва клубы перарвалі свае няўдалыя серыі, у “Оршы” было чатыры паразы запар, у “Ліды” тры. Серыі завяршыліся сінхроннымі нічыімі 1:1, лідзяне так згулялі дома супраць “Смаргоні”, аршанцы разышліся мірам у Асіповічах. Перад 12 турам “сіня-белыя” маюць 12 пунктаў і займаюць 10-ты радок табліцы. “Ліда” прымяраецца да звання аўтсайдэра, у “чырвона-белых” толькі 9 пунктаў і перадапошняе, 15-е месца.
У апошніх 12 матчах паміж клубамі “Орша” выйграла толькі аднойчы, здарылася гэта летась, тады дома аршанцы выйгралі 2:1. У гасцях была нічыя 2:2. Усяго адна перамога і дзве нічыі, іншыя дзевяць гульняў з гэтага спісу аршанцы прайгралі.
Матч “Орша” – “Ліда” пройдзе 24-га чэрвеня на Гарадскім стадыёне горада Оршы. Пачатак а 17:00.