18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

Орша, Спорт

Беларуска альбо немка?

24.06.2017 21:19

2800 праглядаў, 1 каментар

У французскім горадзе Ліль праходзіць камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Аліна Талай у фінале.

Камандны чэмпіянат Еўропы - унікальнае спаборніцтва. Ты можаш быць героем, выйграць першае месца ў сваёй лёгкаатлетычнай дысцыпліне. І нават усталяваць сусветны рэкорд. Але калі іншыя віды не прыносяць пунктаў, твая зборная можа пакінуць дывізіён "А". 11 краін — па адным прадстаўніку ў кожным відзе. Зборная Беларусі выступае ў наймацнейшае лізе кантынентальнай лёгкай атлетыкі. Але пасля двух дзён спаборніцтваў у Францыі каманда нашай краіны займае перадапошняе 10-е месца, ніжэй толькі Нідэрланды. Такім чынам, беларусы блізкія да вылету з вышэйшага дывізіёну.

Але выступ аршанкі Аліны Талай яшчэ не скончаны. Яна выступае, як і заўсёды, у бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Прадстаўніцы кожнай з 11 краінаў былі падзеленыя на два паўфінальныя забегі. Свой забег Талай, як і прадказвалася, выйграла без вялікіх праблемаў, паказаўшы час 13,11 секунды. Канкурэнцыю Аліне спрабавала навязаць толькі полька Караліна Колечэк, якая прайграла беларусцы 0,06 секунды. Аліна з першага месца трапіла ў фінал.

Фінальны забег у жанчын на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі адбудзецца ў нядзелю, 25-га чэрвеня і пачнецца ў 15:44 па беларускім часе. Талай пабяжыць па 6-й дарожцы. Сярод усіх удзельніц фіналу лепшыя паказчыкі за Талай у кар'еры мае толькі немка Памэла Дуткевіч. Лепшы паказчык Аліны 12,63, а ў Дуткевіч 12,61. Такі час нямецкая спрынтарка паказала якраз у гэтым сезоне. У Талай лепшы час у 2017-м значна горш — 12,90. Імаверна, толькі Дуткевіч і Талай пазмагаюцца за перамогу ў дысцыпліне і за права прынесці максімальную колькасць балаў сваёй краіне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Беларуска альбо немка?

У французскім горадзе Ліль праходзіць камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Аліна Талай у фінале.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение