Але на вуліцы спартсмэны-танцоры выйдуць не з-за праблемаў з памяшканнем, а для папулярызацыі брэйкданса як віда спорта. Тым больш, што чэмпіянат горада пройдзе ў рамках святкаванняў Дня горада, якія ў Оршы традыцыйна перарастаюць у святкаванне дня незалежнасці. 16 лепшых у горадзе спартсмэнаў - у гэтым відзе спорта яны называюцца bboy - сустрэнуцца на плошчы каля Езуіцкага калегіюма 3 ліпеня а 20-00. Лепшы з іх атрымае званне чэмпіёна горада, а таксама права ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Акрамя аршанскіх танцораў сваё майстэрства абяццаюць паказаць і прадстаўнікі Расіі.
Нагадаем, што ў бліжэйшых юнацкіх алімпійскіх гульнях брэйк-данс на правах спартовых танцаў будзе паўнавартасна прадстаўлены ў праграме спаборніцтваў. У Оршы ж працуе адна з мацнейшых школаў брэкдансу ў краіне.