21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

06:00

+6

3 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Як падымуць з руінаў?

03.07.2017 13:47

3545 праглядаў, 0 каментароў

У СМІ з'явіліся дакладныя пункты па якіх Аршаншчыну будуць падымаць з руінаў і попелу

Як паведамляе сайт tut.by, комплексны план першачарговых мераў па развіцці Аршанскага раёна быў падпісаны віцэ-прэм'ерам краіны Васілём Мацюшэўскім. Пры гэтым, самога тэксту дакуманта ў публічнай прасторы не заўважна - няма яго ні на сайце Аршанскага выканкаму, ні на сайце ўраду. Просім нашых чытачоў дапамагчы ў пошуках дакуманта і, у выпадку, калі вы яго знойдзіце, даслаць у рэдакцыю сайта для публікацыі.

Комплексны план ствараўся з моманту, калі Лукашэнка загадаў падняць Аршаншчыну з "руінаў і попелу", некалькі разоў розныя чыноўнікі гаварылі пра асобныя яго пункты, або пра канцэпцыю. Але да гэтае пары дакумант дапрацоўваўся.

План разлічаны да 2020 года. Першыя размовы пра "План" тычыліся Інструментальнага завода - на развіццё гэтага мерапрыемства дзяржава планавала выдзяліць вялікую суму грошай. Але "План" крыху скарэктаваў гэтыя планы. У асноўны дакуманты, па інфармацыі tut.by, запісана, што Інструментальны завод будзе развівацца за кошт "стратэгічных інвестараў". Таксама інвестараў плануецца прыцягнуць і да завода "ПАК". Ільнокамбінат будзе больш моцна інтэграваны з іншымі арганізацыямі швейнай галіны і гандлю. Мясакамбінат атрымае дапамогу ў выглядзе зніжэння ставак крэдытавання для будаўніцтва фермы на 900 кароў у Браздзетчына і рэканструкцыі шэрага аб'ектаў, сярод якіх новы цэх забою. Мадэрнізацыя таксама чакае малочны камбінат.

За кошт крэдытавання ў арганізацыі раёна закупяць 121 адзінку сельскагаспадарчай тэхнікі. Павінна быць павялічана колькасць будаўнічых работаў і зніжаны іх кошт - кошт павінен стаць не даражэйшы, чым у сярэднім па краіне.

Для паляпшэння экалогіі павінны быць палепшаны палігоны для адкідаў у вёсках Стар, Засеклі, Забалацце, Копысь, Пугляі, Ляўкі. А таксама палепшана сітуацыя з адкідамі у самой Оршы ды Арэхаўску.

У школах, дзіцячых садках, каледжах, установах культуры павінны прайсці капітальныя рамонты, акрамя таго дабудаваныя бальніца і дзіцячы садок па вуліцы Магілёўскай.

У Барані павінна з'явіцца спартова-гульнявая пляцоўка з трэнажорамі, а "Дом быта "Орша" (так у тэксце артыкула tut.by) будзе пераабсталяваны пад гатэль для спартоўцаў. Павінна палепшыцца і гандлёвае абслугоўванне насельніцтва.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як падымуць з руінаў?

У СМІ з'явіліся дакладныя пункты па якіх Аршаншчыну будуць падымаць з руінаў і попелу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение