Каманда "Лакаматыў" атрымала такую назву толькі ўзімку, дагэтуль калектыў меў цяжкавымоўную назву "Гомельчыгункатранс". Супрацьстаянне з гэтым клубам у аршанцаў заўсёды няпростае, за 10 паядынкаў паміж клубамі аршанцам дасталася толькі 1 перамога. 6 матчаў выйграў гомельскі клуб і 3 разы была зафіксаваная нічыя. Розніца галоў 8:23 не на карысць аршанцаў.
Матч "Орша" — "Лакаматыў" пройдзе 15-га ліпеня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 17:00.