Чэмпіянат і Кубак Віцебскай вобласці — зусім розныя турніры, на якія ідзе асобная заяўка. Вось і каманда "Сябры" з Оршы не заяўлялася на чэмпіянат рэгіёну, больш за тое, там наогул няма каманд з Оршы і Барані, затое прыме ўдзел у Кубку вобласці. 15-га ліпеня ў 1/4 фіналу "Сябры" згуляюць з ФК "Сянно", пачатак сустрэчы на сенненскім гарадскім стадыёне а 16:00.
У другім матчы 1/4 фіналу сустрэнуцца "Лепель" і віцебскі клуб "Газавік". Вызначана ўжо і адна з паўфінальных параў, прычым гэты матч адбудзецца ўжо 16 ліпеня. "Прамень" з Гарадка згуляе з "Полацкгазам".