У гэтым годзе на Дзень Незалежнасці дэмакраты ўшанавалі дзеячоў Беларушчыны 20-га стагоддзя. Днём актывісты наведалі магілу Алеся Шутава, дзе ўсклалі кветкі. А вечарам сабраліся каля помніка Караткевічу. Пасля невялікіх прамоваў і ўскладання кветак да помніку, каля двух дзесяткаў чалавек з кветкамі прайшліся па цэнтры горада да вуліцы Энгельса дзе на мясцовых могілках наведалі магілу дзеяча першай паловы 20-га стагоддзя Аляксандра Вернікоўскага.
Пасля ўскладання кветак, на адным з офісаў прайшла святочная культурніцкая вечарына: гучалі беларускія вершы, песні.