Леанід Пянькоўскі, які раней каля 9 год узначальваў Бешанковіцкі выканкам у Аршанскім выканкаме пратрымаўся не доўга. Прызначаны 12 мая, ужо сёння - 7 жніўня - ён звольнены з пасады.
Пасаду старшыні Аршанскага выканкама цяпер зойме Аляксандар Пазьняк, які да гэтага быў памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці, а да таго ўзначальваў выканкам аднаго з раёнаў Мінска.