Дуэлям футбалістаў Оршы і Баранавічаў сёлета споўнілася ўжо 60 гадоў. Упершыню каманды сустрэліся ў 1957 годзе, тады аршанцы згулялі ўнічыю 1:1 і выйгралі 2:1. Вось усе вынікі супрацьстаяння (першая лічба ў ліку - колькасць галоў "Оршы"): 1957 г. – 1:1 і 2:1, 1966 г. – 0:2 і 0:0, 1973 г. – 1:1 і 2:1, 1975 г. – 2:2 і 1:1, 1976 г. – 0:2 і 0:0, 1977 г. – 1:1 і 2:1, 1978 г. – 1:1 і 1:0, 1981 г. – 1:1 і 1:0, 1982 г. – 1:0 і 3:1, 1983 г. – 1:1 і 1:0.
А вось вынікі сустрэч "Оршы" і "Баранавічаў" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі: 1993/94 – 0:2 і 3:1, 2005 г. (у першай лізе) – 1:6 і 1:3, 2012 г. – 0:0 і 1:0, 2013 г. – 0:1 і 1:2, 2014 г. - 2:1 і 1:1, 2015 г. - 1:5, 0:0, 2016 г. - 1:0 і 3:1, 2017 г. – 0:0. У суме 6 перамог заваявалі "Баранавічы", 4 нічыі і 5 перамог аршанцаў.
Усяго за папярэднія 35 матчаў 13 гульняў выйгралі аршанцы, 14 разоў зафіксавана нічыя і 8 матчаў завяршыліся перамогамі "Баранавічаў". Матч першага кола ў чэмпіянаце краіны на полі ў Оршы скончыўся ўнічыю 0:0.
Матч "Баранавічы" - "Орша" адбудзецца 19-га жніўня на баранавіцкім стадыёне "Лакаматыў". Пачатак а 18-й гадзіне.