Сустрэча 18-га туру прынесла нечаканасць, як, напрыклад, хатнюю паразу аднаго з лідэраў менскага "Тарпеда" ад вядомага клуба, але серадняка - бабруйскай "Белшыны" 1:3. Цяпер бабруйчане вярнуліся ў гонку за месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. А вось "Орша" адправілася ў госці да суседа па табліцы і даўняга суперніка - "Баранавічаў", супрацьстаянню з якім сёлета споўнілася ўжо 50 гадоў.
У матчы "Баранавічы" дзейнічалі першым нумарам, аршанцы другім, што было прадказальна. На 64-й хвіліне Міхаіл Шчарбакоў адкрыў лік у сустрэчы, а менш чым праз дзесяць хвілін нападнік "Баранавічаў" Сяргей Крот зраўняў лічбы на табло. З лікам 1:1 матч і скончыўся, хаця дзеля справядлівасці варта сказаць, што бліжэй да перамогі былі гаспадары поля. тым не менш аршанцы выстаялі і нярэдка пагражалі браме супернікаў, якую абараняў вядомы галкіпер менскага "Дынама", "Слуцка" і іншых клубаў Артур Лясько.
Цяпер з 22 пунктамі "Орша" займае 11 радок турнірнай табліцы.