Беларуска Аліна Талай выступіла на міжнародным турніры ў нямецкай сталіцы. Забег у Берліне стаў самым паспяховым стартам аршанкі за бягучы год, яна паказала лепшы ўласны час сезону — 12,72 с. Але па месцы найлепшага выніку дасягнуць не ўдалося. На дыстанцыі 100 метраў з бар’ерамі хутчэй за ўсіх у Берліне была Крысціна Мэннінг са Злучаных Штатаў — 12,54, а другую прыступку заняла Дэніэль Ўільямс з Ямайкі – 12,58.
Варта адзначыць, што на чэмпіянаце свету ў Лондане Аліна Талай з кожнай стадыяй паляпшала свой лепшы вынік сезону. На чэмпіянаце свету сезоннага прагрэсу хапіла на 6-е месца. Да заканчэння чарговага легкаатлетычнага сезону аршанцы застаецца правесці некалькі стартаў.