У Стоўбцах прайшоў матч 20-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў І лізе. "Нёман-Агр" з апошняга радка табліцы не проста навязаў барацьбу аршанцаў, але і вёў у ліку. Ужо на 2-й хвіліне Іван Папоў "размачыў" брамніка аршанцаў Дзмітрыя Харытонава. Адказ аршанцаў прыйшоў праз чвэрць гадзіны, розыгрыш мяча скончыўся няўдалай зрэзкай Алега Каракіна ў сваю браму - 1:1. Праз пяць хвілін Ілля Трачынскі забіў першы гол за "Оршу" ў афіцыйных паядынках, але доўга весці нашай камандзе не ўдалося, ужо ў наступнай атацы Ягор Макарэвіч зноў аднавіў парытэт. На 36-й хвіліне прыйшла чарга аўтаголу ўжо ад сіня-белых, няўдала распарадзіўся мячом Яўген Мінянкоў, зноў аўтсайдэр чэмпіянату выйшаў наперад. Але яшчэ да перапынку Аляксею Хадневічу ўдалося сквітаць і гэты гол. 3:3, перапынак.
На шчасце, у другім тайме Юрыю Канаплёву ўдалося настроіць каманду на больш атакуючую гульню. Уладзіслаў Знак на 52-й хвіліне, Хадневіч на 77-й і Сяргей Гігевіч на 85-й хвіліне. На 90+1 хвіліне стаўбцоўскі клуб мог скараціць лік на табло, "Нёман" атрымаў права на пенальці. Да мяча падышоў гулец "жоўта-сініх" Дзмітрый Даўбейка, але Дзмітрый Харытонаў адбіў удар. Перамога "Оршы" 6:3, і "сіня-белыя" ўзняліся на 10-е месца ў турнірнай табліцы, якую публікуем ніжэй.
Склад "Оршы" ў Стоўбцах: Харытонаў, Мінянкоў, Казарэз, Вараб'ёў, Мараў, Шчарбакоў, Хількевіч (Волкаў, 84), Гігевіч, Трачынскі (Жданок, 70), Знак (Кітаёў, 83), Хадневіч.