Дваровы футбол сёння - гэта міжнародная з'ява асабліва развітая ва Ўкраіне і Польшы. Асаблівасць яго ў самаарганізацыі моладзі - каманды не ствараюцца фізрукамі, або прадпрыемтсвамі. Тут моладзь сама збіраецца, стварае каманды, распрацоўвае лагатыпы і вызначае правілы па якіх будзе ісці турнір, любы чалавек можа пабыць і гульцом, і футбольным мэнэджэрам, і трэнерам і, нават, суддзёй. Хаця ў суседніх краінах дваровы футбол вельмі развіты, у Беларусі пакуль турнір такога фармату праходзіць толькі ў нашым горадзе. Хаця геаграфія турніра хутка расце.
На працягу двух летніх месяцаў 18 камандаў з Оршы, вёсак Аршанскага раёну і, нават, з Віцебску змагаліся за званне мацнейшых. У выніку, у фінал выйшлі 4 каманды, якія і згулялі 8 верасня. Чацьвертае месца, прайграўшы ў апошнім матчы з лікам 5-6 заняла каманда "Смаляны" (дарэчы, у гэтым сезоне з гэтай вёскі было дзве каманды: названыя "Смаляны" і каманда "Ніва", якая не змагла выйсці з групавога этапу спаборніцтваў), трэцяе месца заняла каманда гасцей Deaf (Віцебск) - гэта каманда маладзёнаў з праблемамі слыху, якая складаецца з хлопцаў з родных гарадоў, але базуецца ў абласным цэнтры. За першае-другое месца сыйшліся ўладальнікі зімовага кубка па дваровым футболе каманда "Зубава" з аднайменнай вёскі і адзіная каманда з Оршы, якая дайшла да фіналу - каманда "Алімп". Па выніках матчу, чэмпіёнамі стала каманда "Зубава".
Ужо трэці сезон ініцыятарамі правядзення дваровага турніра становіцца моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз", на гэты раз суарганізатарам турніру таксама выступіў прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і іншых галінаў гаспадаркі.
На фота: усе пераможцы турніра
На фота: каманда Deaf (Віцебск) і Смаляны
На фота: каманда Deaf (Віцебск), заняўшая трэцяе месца
На фота: Каманда "Алімп", заняўшая другое месца
На фота: чэмпіёны - каманда "Зубава"
На фота: капітан каманды "Смаляны" Павал Іваноўскі