Перад матчам у Лунінцы для ўсіх было відавочна: "Граніт" яўны фаварыт і менавіта ён стане гуляць першым нумарам на стадыёне "Палессе" ў Лунінцы, дзе праводзіць хатнія паядынкі. Так яно і сталася. Варта адзначыць вяртанне ў "Оршу" Юрыя Піваровіча, які раней завяршаў кар'еру і выхад у стартавым саставе Мікалая Кітаёва. За матч каманда з Мікашэвічаў нават двойчы забіла, але абодва разы з афсайду. А госці аднойчы злавілі супернікаў на контратацы, на 18-й хвіліне тактыка прынесла поспех, Уладзіслаў Знак не меў літасці да брамніка "Граніта" Ахрамчука.
Аднойчы "Граніт" трапіў у штангу, у другім тайме не пашанцавала ўжо "Оршы", пасля ўдару Гігевіча мяч трапіў у папярэчыну. У другім тайме "Граніт" зноў валодаў мячом, спрабаваў прабіць Харытонава, аднак абарона "сіня-белых" амаль узорна справілася са сваёй задачай і не прапусціла суперніка. Нечаканая перамога 1:0, аршанцы здабываюць важную вікторыю пры тым, што каляндар матчаў вельмі няпросты.
Састаў "Оршы": Харытонаў, Мінянкоў, Казарэз, Вараб’ёў, Мараў, Гігевіч (Антоненка, 83), Хількевіч (Піваровіч, 84), Шчарбакоў, Кітаёў (Трачынскі, 32), Знак (Жданок, 61), Хадневіч (Сазанкоў, 85).