У Пскове адбылося адкрытае першынство вобласці па хакеі. За трафей вялі змаганні шэсць камандаў. Адразу тры з іх насілі назву "Тарнада" - гэта дзве каманды з Пскова, яшчэ адно з эстонскага Таліна. Таксама гуляў "Тэмп" з Ніжагародскай вобласці, "Еці" з Вялікага Ноўгараду і "Аршанскія Ястрабы". Эстонская і беларуская каманды надалі турніру статус міжнароднага. Прычым абедзьве ў апошні дзень гулялі за медалі. Турнір складаўся з хакеістаў, якія нарадзіліся не раней за 2006 год.
У матчы за бронзавыя медалі талінскае "Тарнада" па булітах прайграла "Тэмпу". "Аршанскія Ястрабы" прабіліся ў фінал, дзе іх супернікам быў калектыў "Еці". Беларусы перагулялі "снежных людзей" у асноўны час — 3:1 і сталі пераможцамі турніру (фота "КП"). Акрамя таго, аршанцы заваявалі ў Пскове і персанальную ўзнагароду. Брамнік "Ястрабаў" Арсень Гламада быў прызнаны лепшым у сваім амплуа.