Калі б не ачковы штраф, сталічны "Прамень" узначальваў бы турнірную табліцу І лігі. Аднак дэфіцыт у мінус 10 пунктаў дазваляе менчукам займаць толькі 3-е месца ў табліцы. І тым не менш, каманда змагаецца за выхад у Вышэйшую лігу і мае даволі вялікія шанцы. На дадзены момант "Прамень" мае 36 пунктаў, аршанцы маюць 28 і займаюць 7-мы радок.
"Орша" і "Прамень" сустракаліся 5 разоў, нічыіх у супрацьстаянні яшчэ не было, двойчы перамаглі аршанцы, тройчы менчукі. Вельмі драматычным выйшаў матч першага кола чэмпіянату-2017. Тады "Промню" ўдалося на апошніх хвілінах вырваць перамогу 3:2.
Матч "Орша" - "Прамень" адбудзецца 16 верасня на Гарадскім стадыёне Оршы, пачатак сустрэчы а 17:00.